БЫЦЦЁ 49:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я паведамлю вам, што спаткае вас у пазьнейшыя дні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Якаў сыноў сваіх і сказаў: зьбярэцеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў ім: «Збярыцеся, каб мне абвясціць, што чакае вас у пазнейшых часах. |
І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы.
І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
“Вось, прыйдуць дні, і будзе забрана ўсё, што ёсьць у доме тваім і што назьбіралі бацькі твае аж да сёньняшняга дня, у Бабілон, і не пакінуць нічога, кажа ГОСПАД.
Зьбярыцеся ўсе і слухайце. Хто з вас распавёў пра гэта? ГОСПАД любіць [яго], і ён выканае волю Ягоную ў Бабілоне, і рамяно Ягонае — на Халдэйцах.
Ня вернецца гнеў ГОСПАДА, пакуль Ён ня зьдзейсьніць і пакуль ня выканае намераў сэрца Свайго. У апошнія дні зразумееце гэта ў поўні.
У трэці год Кіра, валадара Пэрсаў, слова было адкрыта Даніілу, якога называлі імем Бэльтэшацар; і слова гэтае — праўдзівае; і вайна вялікая; і ён зразумеў слова гэтае, і меў разуменьне відзежу.
І я прыйшоў даць табе зразумець, што адбудзецца з народам тваім у канцы дзён, бо відзеж гэты [датычыць] тых дзён».
Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».
Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таямніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.
І станецца ў апошнія дні, гара Дому ГОСПАДА будзе пастаўлена на вяршыні гор і будзе ўзвышана па-над узгоркамі, і пацякуць да яе народы.
І цяпер, вось, я іду да народу майго, але падыйдзі, я паведамлю табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у наступныя дні».
І было яму сказана ад Духа Сьвятога, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага.
“І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
Зьбяры народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і прыхадняў тваіх, якія ў брамах тваіх, каб яны пачулі і навучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і выконвалі ўсе словы Закону гэтага.
У горы тваім спаткаюць цябе ў апошнія дні ўсе гэтыя словы, і ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны,
А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,
у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.
Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як трубы, які гаварыў са мною, сказаў: «Узыйдзі сюды, і Я пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага».