А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:
БЫЦЦЁ 23:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб ён аддаў мне пячору Махпэлу, якая ў яго на канцы поля ягонага, каб за дастатковую цану аддаць яе мне сярод вас, ва ўласнасьць дзеля пахаваньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб даў мне пячору Махпэла, якую мае ён на канцы поля свайго. За адпаведную цану хай мне прадасць яе ў вашай прысутнасці, каб меў я магілу ва ўласнасць». |
А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:
«Прыхадзень і пасяленец я ў вас. Дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю ад аблічча майго памёршую маю».
і прамовіў да іх, кажучы: «Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў ад аблічча майго памёршую маю, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,
Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.
I загадаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду далучаны да народу майго. Пахавайце мяне каля бацькоў маіх, у пячоры, якая на полі Эфрона Хета,
I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.
І сказаў Давід Арнану: «Дай мне месца току, і я пабудую на ім ахвярнік ГОСПАДУ. За срэбра поўнай [вагі] дай мне яго, і будзе забраная пляга ад народу».
І сказаў валадар Давід Арнану: «Не, бо, купляючы, куплю за срэбра поўнай [вагі], бо не вазьму таго, што тваё, каб скласьці ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня дармовага».
Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.