Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 23:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 каб даў мне пячору Махпэла, якую мае ён на канцы поля свайго. За адпаведную цану хай мне прадасць яе ў вашай прысутнасці, каб меў я магілу ва ўласнасць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 каб ён аддаў мне пячору Махпэлу, якая ў яго на канцы поля ягонага, каб за дастатковую цану аддаць яе мне сярод вас, ва ўласнасьць дзеля пахаваньня.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 23:9
10 Крыжаваныя спасылкі  

Нікому не будзьце нічога вінаваты, толькі ўзаемную любоў, бо хто любіць другога, выконвае закон.


Не аддавайце злом за зло. Дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.


«Я ў вас чужынец і пасяленец, дазвольце мне прыдбаць магілу побач з вамі, каб мог я пахаваць сваю памерлую».


і сказаў ім: «Калі вы згаджаецеся, каб я пахаваў памерлую сваю, то паслухайце мяне, папрасіце за мяне Эфрона, сына Сэора,


А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І Эфрон Хетыт пры ўсіх сынах Хета, якія сышліся пры браме горада таго, адказаў Абрагаму, гаворачы:


якую Абрагам купіў у сыноў Хета. Там пахаваны сам ён і Сара, жонка яго.


А потым даў ім загад, кажучы: «Я далучаюся да народа свайго; дык пахавайце мяне з бацькамі маімі ў пячоры Махпэла, якая знаходзіцца на полі Эфрона Хетыта,


І занеслі яго ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры Махпэла, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасць для пахавання ад Эфрона Хетыта, насупраць Мамрэ.


І сказаў яму Давід: «Адпусці мне месца тока твайго, каб я пабудаваў на ім ахвярнік Госпаду, так што, колькі будзе каштаваць, атрымаеш срэбра, і хай спыніцца кара народа».


І сказаў яму цар Давід: «Ніякім чынам, але я дам, колькі каштуе, срэбрам; мне нельга браць ад цябе ды так ускладаць Госпаду ахвяры цэласпалення, узятыя задарма».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы