Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І сказаў Давід Арнану: «Дай мне месца току, і я пабудую на ім ахвярнік ГОСПАДУ. За срэбра поўнай [вагі] дай мне яго, і будзе забраная пляга ад народу».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І сказаў Давід Орну: аддай мне месца пад гумном, я пабудую на ім ахвярнік Госпаду; за сапраўдную цану аддай мне яго, каб спынілася вынішчэньне народу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 І сказаў яму Давід: «Адпусці мне месца тока твайго, каб я пабудаваў на ім ахвярнік Госпаду, так што, колькі будзе каштаваць, атрымаеш срэбра, і хай спыніцца кара народа».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:22
8 Крыжаваныя спасылкі  

і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць».


I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.


і сказаў Араўна: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой, валадар, да слугі свайго?» І сказаў Давід: «Каб купіць у цябе ток і пабуда­ваць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца пляга, якая ў народзе».


І прамовіў Ахаў да Набота, кажучы: «Дай мне вінаграднік твой, а я [зраблю] для сябе сад, бо ён блізка каля дому майго. І я дам табе за яго лепшы вінаграднік, або калі будзе добра ў вачах тваіх, дам табе адпаведную плату срэбра».


І прыйшоў Давід да Арнана. І глянуў Арнан, і ўбачыў Давіда, і выйшаў з току, і пакланіўся Давіду абліччам да зямлі.


І сказаў Арнан Давіду: «Вазьмі сабе [яго], і няхай гаспадар мой, валадар, робіць тое, што добрае ў вачах ягоных. Глядзі, я даю валоў на цэласпаленьне, і малатарню на дровы, і пшаніцу — на ахвяру хлебную, усё гэта я даю».


І ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.


і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам пад заслону [намёту], і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну Ізраільцяніна і жанчыну, праз улоньні. І спынілася кара на сыноў Ізраіля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы