А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
БЫЦЦЁ 21:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыла Сарра, што сын Агары Егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насьміхаецца, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Сара, бачачы, што сын егіпцянкі Агар, якога яна нарадзіла Абрагаму, насміхаецца з Ізаака, сказала Абрагаму: |
А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.
І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе. Вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім.
I вырасла дзіцятка, і было аднятае ад грудзей, і ўчыніў Абрагам вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак быў адняты ад грудзей.
І праходзілі ганцы з горада ў горад па зямлі Эфраіма і Манасы і аж да Завулёна; і былі [тыя, якія] сьмяяліся і зьдзекваліся з іх.
Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.
А цяпер сьмяюцца з мяне маладзейшыя за мяне днямі, бацькоў якіх я грэбаваў пакласьці разам з сабакамі пры авечках маіх.
Да Бога кажу я: «Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?»
Узгадвае Ерусалім у дні нядолі сваёй і гаротнасьці сваёй усе каштоўнасьці свае, якія былі ў дні даўнейшыя, [перад тым,] як патрапіў народ ягоны ў руку прыгнятальніка, і няма нікога, хто дапаможа яму, і бачаць гэта прыгнятальнікі, і сьмяюцца з руінаў ягоных.
Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.