Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 21:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 А Сара, бачачы, што сын егіпцянкі Агар, якога яна нарадзіла Абрагаму, насміхаецца з Ізаака, сказала Абрагаму:

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І ўбачыла Сарра, што сын Агары Егіпцянкі, якога яна нарадзіла Абрагаму, насьміхаецца,

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 21:9
19 Крыжаваныя спасылкі  

А Сараі, жонка Абрама, не нарадзіла яму дзяцей, але мела яна нявольніцу егіпцянку на імя Агар.


І нарадзіла Агар Абраму сына. І Абрам назваў народжанага Агар сына свайго імем Ізмаэль.


Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа, Я буду дабраслаўляць яго, і дам расці, і размножу яго вельмі; ад яго народзяцца дваццаць князёў, і Я зраблю з яго вялікі народ.


І дзіця вырасла, і было аднятае ад грудзей. І Абрагам справіў вялікі баль у той дзень, у які Ізаак быў адняты ад грудзей.


Дык вестуны хадзілі з горада ў горад праз зямлю Эфраіма і Манасы аж да Забулона, але насміхаліся з іх і кпілі.


Але яны высмейвалі пасланцоў Божых, і не звярталі ўвагі на перасцярогі Яго, і здзекаваліся з прарокаў Яго, аж пакуль не ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Свой ды не было ўжо ніякага ратунку.


Цяпер жа смяюцца з мяне маладзейшыя за мяне гадамі, бацькоў якіх не лічыў я годнымі паставіць побач з сабакамі стада майго;


і сталіся ўратаванымі; на Цябе ўсклалі надзею — і не пасаромеліся.


Кажу я Богу: «Ты — мая скала. Чаму забываешся Ты пра мяне? Чаму я крочу засмучаны, а вораг чыніць мне пераслед?»


Дзіця можна зразумець па занятках яго, ці будуць справы яго чыстымі і вернымі.


Прагані насмешніка — і знікне разам з ім сварка; спыняцца спрэчкі і ганьба.


Успомніў Ерузалім дні гора свайго і выгнання, усе каштоўнасці свае, якія меў у даўнасці, пакуль не ўпаў народ яго ў рукі варожыя і ніхто яму не дапамог; бачылі яго ворагі і насміхаліся з загубы яго.


Напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.


Але як і тады той, што паводле цела нарадзіўся, пераследаваў таго, які паводле духа, так і цяпер.


іншыя ж нацярпеліся здзекаў і біцця ды яшчэ кайданоў ды астрогу,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы