БЫЦЦЁ 21:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку, бо яна сказала: «Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці». I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пайшла, села зводдаль, на аддалі аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерці хлопчыка. І яна села насупраць, і заенчыла, і плакала; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) потым адышла і села далёка, на адлегласць стрэлу з лука, і сказала: «Няхай не ўбачу смерці дзіцяці». І, седзячы насупраць, узняла лямант, і пачала плакаць. |
I сказаў Эзаў бацьку свайму: «Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!» I ўзвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў.
Бо як я прыйду да бацькі майго, а хлопца ня будзе са мною? Няхай ня ўбачу я ліха, якое спаткае бацька мой».
А яна сказала: «Як жывы ГОСПАД, Бог твой, я ня маю сьпечанага [хлеба], толькі жменю мукі ў збане і крыху алею ў гляку. І вось, я назьбіраю крыху дроваў, і пайду, і прыгатую сабе і сыну майму [пасілак], і мы зьямо, і памром».
І сказала валадару жанчына, сын якой быў жывы, бо ўзрушыліся [літасьцю] да сына свайго ўнутранасьці ейныя, і яна сказала: «Гаспадару мой, жывое дзіця аддайце ёй, але не забівайце яго». А другая сказала: «Няхай ня будзе ён ані табе, ані мне. Расьськайце».
Бо як я магу глядзець на ліха, якое прыйдзе на народ мой, і як я магу глядзець на загубу родзічаў маіх?»
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
Дачка народу Майго, апраніся ў зрэбніцу і качайся ў попеле; учыні жалобу, як па сыну адзіным, лямантуй горка, бо раптоўна прыйдзе на нас нішчыцель.
і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.
І Я выльлю на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліму Дух ласкі і маленьня, і яны будуць глядзець на Таго, Якога яны прабілі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзіным [сыне], і будуць горка плакаць па Ім, як горка плачуць па першародным.
І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
Калі анёл ГОСПАДА прамаўляў словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.
Няхай дасьць вам ГОСПАД знайсьці спакой жаночы ў доме мужа свайго». І яна пацалавала іх, а яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.
Няхай ГОСПАД будзе судзьдзёю і судзіць мяне і цябе. Няхай убачыць і разьбярэ справу маю? і вырве мяне з рукі тваёй».
І загаласілі Давід і народ, які быў з ім, і плакалі яны, аж пакуль ім хапіла сілаў для плачу.