БЫЦЦЁ 17:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і сказаў сам сабе: няўжо ад стогадовага будзе сын? і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абрагам упаў вобліч, і ўсміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?» |
Абрагам жа і Сара былі старыя, увайшлі ў гады, і спынілася ў Сары звычайнае жаночае.
І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: «Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары».
I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
I сказала: «Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьмі сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай».
І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.
І ўстаў Ёў, і разьдзёр адзеньне сваё, і абгаліў галаву, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся,
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
І выйшаў агонь ад аблічча ГОСПАДА, і спаліў ахвяру цэласпаленьня і тлушч, якія былі на ахвярніку. І ўбачыў гэта ўвесь народ, і ўзрадаваліся, і ўпалі на абліччы свае.
І яны ўпалі на абліччы свае, і сказалі: «Божа, Божа, Які [даеш] дух усякаму целу, ці будзеш гневацца на ўсю грамаду, калі [толькі] адзін чалавек саграшыў?»
«Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, і Я зьнішчу іх у момант». А яны ўпалі на абліччы свае.
І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».
І я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА як раней, сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА, і змусілі Яго да гневу,
Сорак дзён і сорак начэй я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА і маліў Яго, бо ГОСПАД сказаў, што зьнішчыць вас.
Ён адказаў: «Не. Я — князь войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». І Егошуа ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што прамовіць Госпад мой да слугі Свайго?»
Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, ён і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.
І дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі перад Богам на пасадах сваіх, упалі на абліччы свае і пакланіліся Богу,
І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,
І калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДА падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі на абліччы свае на зямлю.