І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.
БЫЦЦЁ 14:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе гэтыя злучаліся ў даліне Сідым, дзе сёньня мора Салёнае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтыя цары пагадніліся між сабой у даліне Сідзім, дзе сёння Салёнае мора. |
І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.
І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садому і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гару.
І выйшаў валадар Садому, і валадар Гаморы, і валадар Адмы, і валадар Цэвоіму, і валадар Бэлі або Цаару, і пашыхтаваліся ў даліне Сыддым да бою
і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».
і Арабу, і Ярдан як мяжу ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага каля падножжа гары Пісга на ўсход.
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.