І наблізіўся Ільля да ўсяго народу, і сказаў: «Дакуль вы будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал — [бог], ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму.
АСІІ 10:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Падзялілася сэрца іхняе, за гэта яны і будуць пакараныя: Ён разбурыць ахвярнікі іхнія, скрышыць куміраў іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раздзялілася сэрца іх, і цяпер будуць пакараныя; Ён сам сатрэ ахвярнікі іх, знішчыць іх ідалаў. |
І наблізіўся Ільля да ўсяго народу, і сказаў: «Дакуль вы будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал — [бог], ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму.
не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.
Падманлівы набытак здабудзе бязбожнік, а таму, хто сее праведнасьць, будзе пэўная нагарода.
Такія [нічога] ня ведаюць і не разумеюць, бо заплюшчаныя вочы іхнія, каб ня бачыць, і [зачыненае] сэрца іхняе, каб не разумець.
І паломіць ён слупы Бэт-Шэмэшу, які ў зямлі Эгіпецкай, і дамы багоў Эгіпецкіх спаліць агнём”».
каб выявіць [намеры] сэрца дому Ізраіля, які адвярнуўся ад Мяне з прычыны ўсіх ідалаў сваіх”.
Калі ў Гілеадзе няправасьць, станецца [ўсё] марнотаю; [дарэмна] ў Гільгале валоў складаюць у ахвяру. Ахвярнікі іхнія — як крушня на разараным полі.
Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду, і без тэрафімаў.
Эфраім зьмяшаўся з народамі; Эфраім стаўся як аладка, [якая сьпечана], не пераварочваючы.
і Я зруйную ўзгоркі вашыя, і паб’ю слупы вашыя, і кіну трупы вашыя на ідалаў вашых, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі.
і зьнішчу балванаў тваіх і слупы твае пасярод цябе, і ня будзеш ужо пакланяцца вырабу рук тваіх;
і тых, якія пакланяюцца на дахах войску нябеснаму, і тых, якія пакланяюцца і прысягаюць на ГОСПАДА, і тых, якія прысягаюць на валадара свайго,
І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вынішчу імёны ідалаў з зямлі, і ня будуць іх болей узгадваць, і таксама прарокаў [фальшывых] і духа нячыстага Я выганю з зямлі.
Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».
Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.
Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
На другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі, што Дагон зноў ляжыць абліччам сваім на зямлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, а галава Дагона і дзьве далоні рук ягоных адсечаныя ляжаць на парозе, і толькі тулава Дагона засталося пры ім.