І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны па шляху сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі.
АМОСА 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Маава і за чатыры не пашкадую яго, бо ён перапаліў косткі цара Эдомскага на вапну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Мааба і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што спаліў косці цара Эдома на вапну. |
І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны па шляху сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі.
І яны паляцяць на плечы Філістынцаў да мора, і разам абрабуюць сыноў Усходу; на Эдом і на Мааў накладуць рукі свае, і сыны Амона будуць ім падуладнымі.
«Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, што ён вельмі ганарысты, і пра фанабэрыю ягоную, і пра пыху ягоную, і пра лютасьць ягоную, і пра няшчырасьць ягоную, і пра пустыя словы ягоныя».
Бо супачыне рука ГОСПАДА на гары гэтай, а Мааў будзе стаптаны на месцы сваім, як топчуць салому ў гной.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Амона, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распорвалі цяжарных у Гілеадзе, каб пашырыць межы свае.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Дамаску, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі Гілеад зубцамі жалезнымі.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Газы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны ўсіх чыста бралі ў палон паланеньнем, каб выдаць іх Эдому.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх усіх чыста паланеньнем Эдому і ня памяталі запавету братэрскага.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Законам ГОСПАДА і не захоўвалі прыказаньні Ягоныя, і зьвяла іх хлусьня іхняя, за якой пайшлі бацькі іхнія.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Ізраіля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны продалі за срэбра праведніка, і ўбогага — за [пару] сандалаў.
Народзе Мой, узгадай, прашу, што надумаў Балак, валадар Мааву, і што адказаў яму Білеам, сын Бэора, і [што было] ад Шытыму аж да Гільгалу, каб ты пазнаў праведнасьць ГОСПАДА».