АГЕЯ 2:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Караў Я вас іржою і блякласьцю хлеба і градам усю працу рук вашых глуміў; але вы не зьвярталіся да Мяне, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гэта Я гарачым ветрам, і засухай, і градам пакараў вас і ўсю працу рук вашых, і не знайшоўся ні адзін з вас, хто б навярнуўся да Мяне, — кажа Госпад. |
I разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага.
А Язэп кіраваў у той зямлі, ён продаў збожжа ўсім людзям зямлі. I прыйшлі браты Язэпа, і пакланіліся яму тварам да зямлі.
Калі будзе голад на зямлі, або будзе пошасьць, або будзе суша, іржа, саранча, або чэрві, або будзе вораг ягоны прыгнятаць яго ў зямлі, дзе брамы ягоныя, або [прыйдзе] якая кара або якая хвароба,
Калі будзе голад на зямлі, або будзе пошасьць, або будзе суша, або іржа, саранча або чэрві, або будуць прыгнятаць яго ворагі ягоныя ў зямлі, дзе брамы ягоныя, [або будзе] якая бяда ці якая хвароба,
Крывадушнікі складаюць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы].
Вось, ад ГОСПАДА [прыходзіць] дужы і магутны, як бура з градам, як ураган зьнішчальны, як паводка залеўная, і кіне [яго] на зямлю рукою [сваёй].
Жыхары іхнія [маюць] рукі слабыя, [яны] стрывожаныя і зьбянтэжаныя; і сталіся як сена ў полі, як зеляніна маладая і як трава на даху, спаленая перш, чым сасьпела.
І Ён выліў на яго жар гневу Свайго і жахі вайны; і палала вакол яго, але ён не пазнаў [гэтага]; і паліла яго, але ён ня браў [гэтага] да сэрца.
Прысягнуў ГОСПАД правіцай Сваёй і рамяном моцы Сваёй: «Ня дам больш збожжа твайго ворагам тваім, і ня будуць піць сыны чужынцаў маладога віна твайго, над якім ты працаваў.
Сорам зьядаў працу бацькоў нашых ад маладосьці нашай, авечак іхніх і валоў іхніх, сыноў іхніх і дочак іхніх.
ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.
І Я даў вам чысьціню зубоў у-ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ў-ва ўсіх месцах вашых; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на алей, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; апранаецеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука”.
Спадзяваліся, што будзе шмат, а вось, мала; і што прыносіце ў дом, Я тое разьвею. "Чаму?" — кажа ГОСПАД Магуцьцяў. За Дом Мой, які спустошаны, а вы бяжыцё кожны да дому свайго.
Было, што калі хто прыходзіў да капы ў дваццаць [мераў], было там дзесяць; і калі хто прыходзіў да тоўчні, каб выціснуць пяцьдзясят [мераў] з тоўчні, было там дваццаць.
І Я ўтаймую дзеля вас тых, якія зьядаюць [ураджай], і яны ня будуць нішчыць у вас плод зямлі, і ня будзе скідваць плады вінаградная лаза вашая ў полі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Дакранецца цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, мячом, сушаю і іржою. Яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны.