Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

37 Калі будзе голад на зямлі, або будзе пошасьць, або будзе суша, іржа, саранча, або чэрві, або будзе вораг ягоны прыгнятаць яго ў зямлі, дзе брамы ягоныя, або [прыйдзе] якая кара або якая хвароба,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

37 Ці будзе на зямлі голад, ці будзе пошасьць, ці будзе палючы вецер, іржа, саранча, чэрві, ці няпрыяцель будзе ўціскаць яго на зямлі ягонай, ці будзе якое бедства, якая хвароба;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

37 Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:37
20 Крыжаваныя спасылкі  

кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад нейкага чалавека або ад усяго народу Твайго, Ізраіля, калі кожны з іх адчуе плягуў сэрцы сваім, і выцягне далоні свае да Дому гэтага,


або тры гады голаду, або тры месяцы будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, і меч ворагаў тваіх будзе даганяць цябе; або тры дні — меч ГОСПАДА і пошасьць на зямлі, і анёл ГОСПАДА будзе нішчыць у-ва ўсіх межах Ізраіля”. І цяпер разваж, якое слова прынесьці мне Таму, Хто паслаў мяне».


“Калі прыйдзе на нас бяда: меч, пакараньне, пошасьць і голад, мы станем перад Домам гэтым і перад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў Доме гэтым, і будзем клікаць да Цябе ў горы нашым, і Ты пачуеш, і выратуеш!”


І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.


Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.


Тады войска валадара Бабілонскага трымала ў аблозе Ерусалім, а Ярэмія прарок быў увязьнены на панадворку вартоўні ў доме валадара Юды.


Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,


тады Я гэтак зраблю вам, і наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Дарэмна будзеце сеяць насеньне вашае, бо зьядуць яго ворагі вашыя.


Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.


І зробіць табе ГОСПАД, што ты будзеш пабіты перад абліччам ворагаў тваіх; адным шляхам будзеш ісьці на іх, а сямёма шляхамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы