ІСУСА 18:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І праходзіла мяжа на поўнач каля схілу Бэт-Хоглі, і спынялася каля паўночнай затокі Мора Салёнага, на паўднёвым канцы Ярдану. Гэта мяжа паўднёвая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адсюль праходзіць мяжу каля Бэт-Хоглы на поўнач, і канчаецца мяжа каля паўночнай затокі мора Салёнага, каля паўднёвага канца Ярдана. Вось мяжа паўднёвая. З усходняга ж боку мяжою служыць Ярдан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І праходзіць мяжа на поўнач каля Бэтаглі; і ёсць у яе выхады ля вусця мора Салёнага ад поўначы ў канцы Ярдана. Гэта паўднёвы бок. |
і зруйнаваў гарады гэтыя, і ўсю ваколіцу, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі.
І ГОСПАД паложыць закляцьце на затоку мора Эгіпецкага, і патрасе рукою Сваёй над ракою ў моцы ветру Свайго, і разьдзеліць яе на сем ручаінаў, і можна будзе перайсьці яе ў сандалах.
Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.
і Арабу, і Ярдан як мяжу ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага каля падножжа гары Пісга на ўсход.
а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
І праходзіла мяжа да схілу насупраць Арабы з паўночнага боку, і зыходзіла да Арабы.
А Ярдан быў мяжой з усходняга боку. Гэта спадчына сыноў Бэн’яміна і межы ягоныя навокал паводле сем'яў іхніх.
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.