І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр.
ІСАІ 5:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) якія за хабар апраўдваюць вінаватага і праведных пазбаўляюць законнага! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны апраўдваюць бязбожнага за дарункі, а справядлівага асуджаюць несправядліва. |
І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр.
І цяпер, няхай страх перад ГОСПАДАМ будзе на вас. Зважайце на тое, бо няма беззаконьня ў ГОСПАДА, Бога нашага, ані зважаньня на аблічча, ані браньня хабараў».
Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.
Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.
Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.
Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія,
каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].
якія словамі схілялі чалавека да грэху, якія ў браме ставілі пастку для судзьдзяў і зводзілі падманам праведнага.
Ашуканствы ашуканца ліхія, ён задумляе падступнае, каб загубіць бедных словамі хлусьлівымі, калі ўбогі будзе прамаўляць пра суд.
І сталася, што праўда зьнікла, і той, хто ўцякае ад ліхоты, абрабаваны. І ўбачыў [гэта] ГОСПАД, і ліхім [было] ў вачах Ягоных, што няма суду.
Бо Я ведаю шматлікія правіны вашыя і цяжкія грахі вашыя; вы прыгнятаеце праведніка, берацё хабары і [справу] ўбогіх у браме выкрыўляеце.
Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
Да зла [скіраваныя] абедзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.
Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.
Не крыві суду. Не глядзі на аблічча і не бяры падарункі, бо падарунак засьляпляе вочы мудрым і перакручвае словы праведных.