ІСАІ 40:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён — Той, Які магнатаў робіць нічым, судзьдзяў зямлі робіць марнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ператварае князёў у нішто, нікчэмніць судзьдзяў зямных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён князёў зводзіць на нішто, суддзяў зямлі робіць марнасцю. |
Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.
Пыхлівыя вочы чалавека спакорацца, і ўзьвялічваньне чалавека будзе паніжана. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень.
Бо дзень ГОСПАДА Магуцьцяў [прыйдзе] на ўсё ганарыстае і пыхлівае, і на ўсіх пыхліўцаў, каб упакорыліся,
ГОСПАД Магуцьцяў пастанавіў гэта, каб упакорыць пыху ўсякай славы і каб панізіць усіх слаўных на зямлі.
Кіраўнікоў ейных ня будзе там, і не абвесьцяць валадарства, і ўсе князі ейныя будуць нічым.