А Мэша, валадар Мааву, быў гадоўцам авечак і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў.
ІСАІ 16:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, што як птушкі ганяныя, выкінутыя з гнязда, будуць дочкі Мааву каля бродаў праз Арнон. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо да ўспалошанай птушкі выкінутай з гнязда, будуць падобныя дочкі Маава каля брадоў Арнонскіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон. |
А Мэша, валадар Мааву, быў гадоўцам авечак і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў.
І станецца, што кожны як сарна, якая ўцякае, і як авечка, якой няма каму пасьвіць, вернецца да народу свайго і кожны ўцячэ ў зямлю сваю.
Мааў асаромлены, бо зламаны. Крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што спустошаны Мааў.
Гора табе, Мааў! Загінуў народ Кемоша, бо сыны твае ўзятыя ў палон, і дочкі твае — у няволі.
Дайце крылы Мааву, і ён паляціць, і гарады ягоныя стануцца пустэчаю, і ня будзе жыхароў у іх.
Гора табе, Мааў; прапаў ты, народ Хамоша! Змусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дочак тваіх [аддаў] у палон Сыгону, валадару Амарэйцаў.
Ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і ад гораду ў даліне аж да Гілеаду не было для нас гораду, які быў мацнейшы за нас; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш.
І ўзялі мы на ўласнасьць у той час усю зямлю гэтую ад Араэру, які над ручаём Арнон, і палову гары Гілеад, і гарады іхнія я даў [сынам] Рубэна і Гада.
І ўзялі мы ў той час зямлю з рук двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам, ад ручая Арнон аж да гары Гермон.
Атрымалі яны абшар ад Араэру на беразе ручая Арнон, і горад у сярэдзіне даліны, і ўвесь абшар аж да Мэдэбы,
І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, разлажыўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву.