Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Мааў асаромлены, бо зламаны. Крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што спустошаны Мааў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Пасаромлены Мааў, бо разьбіты; галасеце і енчыце, абвясьцеце ў Арноне, што спустошаны Мааў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Мааб асаромлены, бо пераможаны, крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што знішчаны Мааб.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

Бо крык атачае межы Мааву, аж да Эглаіму бедаваньне ягонае, і аж да Бээр-Эліму бедаваньне ягонае.


І станецца, што як птушкі ганяныя, выкінутыя з гнязда, будуць дочкі Мааву каля бродаў праз Арнон.


Ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і ад гораду ў даліне аж да Гілеаду не было для нас гораду, які быў мацнейшы за нас; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш.


ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і гораду, які ў сярэдзіне даліны, і ўсю раўніну ад Мэдэвы да Дыбону,


І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, разлажыўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы