ЁВА 8:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і ў купу камянёў запускаюцца карані ягоныя, і паміж камянёў ён вырас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на кучы камянёў скопяцца карані яго, і застанецца жыць ён сярод камянёў. |
Ледзь яны пасаджаныя, ледзь пасеяны, ледзь камель іхні закараніўся ў зямлі, як Ён дыхнуў на іх, і яны павысыхалі, і віхор панёс іх як салому.
Таму як салому зьядае язык вогненны, а сена зьнікае ў полымі, так корань іхні станецца гнільлём, і краса іхняя разьляціцца, як пыл, бо яны адкінулі Закон ГОСПАДА Магуцьцяў, і словамі Сьвятога Ізраіля пагардзілі.
Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;