а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі, Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго. Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці. Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі, і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае. Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада, гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія; каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першародзтва сваё. Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі. Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры, ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова, углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.
Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.
І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы.
Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы! У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.
Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла, і ён сказаў [гэта]. Нахіліў Ён неба і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі. Ён сеў на херувіма і паляцеў, і ўзьнёсься на крылах ветру. Ён зрабіў цемру заслонай Сваёй, вакол Яго — намёт Ягоны з цёмных водаў, з густых хмараў. Ад бляску перад Ім разыйшліся хмары Ягоныя, град і вугольле вогненнае. І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае. І Ён пусьціў стрэлы Свае, і расьцярушыў іх, і мноствам маланак зьбянтэжыў іх. І сталі бачныя рэчышчы водаў, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго. Паслаўшы з вышыні, Ён схапіў мяне, выцягнуў мяне з водаў вялікіх, вызваліў мяне ад ворага майго моцнага і ад тых, якія ненавідзяць мяне, бо яны былі дужэйшыя за мяне. Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне. Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой. Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы. Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог. Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць]. Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш». Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя, Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне. Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе. Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях) Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.
І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў. ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне, бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне. Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё. Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!» Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!» Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой! Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой. І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА. Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.
Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.
Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю. Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя. Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае! Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму. Душа ягоная будзе жыць у добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме. Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць. Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае. Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я — самотны і прыгнечаны. Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх! Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае! Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх, і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне. Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,
Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем. Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.
каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,
Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда. Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць! Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце! Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога. І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.
Але вы будзеце моцныя, і няхай ня слабнуць рукі вашыя, бо ёсьць нагарода за ўчынкі вашыя».
Шчасьлівыя тыя, што жывуць у Доме Тваім, заўсёды яны [ўзносяць] хвалу Табе. (Сэлях) Шчасьлівы чалавек, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога [да Цябе]! Праходзячы далінаю дрэваў бальзамовых, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.
Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі. Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго. ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ! Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,
Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.
Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас. Ты памножыш велічнасьць маю і зноў пацешыш мяне.
Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным. Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.
А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі, і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.
І ён сказаў: «Слухайце, увесь Юда і жыхары Ерусаліму, і валадар Язафат! Гэта кажа вам ГОСПАД: “Ня бойцеся і не палохайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня вашая вайна гэтая, але Божая.
Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.
Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».
І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.
а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай! У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне! Якая вялікая добрасьць Твая, якую Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе, і якую ўчыняеш тым, што маюць надзею ў Табе насуперак сынам чалавечым!
Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое! Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых, бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго, як далёкі ад захаду ўсход, так [далёка] Ён нашыя правіны ад нас аддаліў, як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго. Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл. Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее, бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго. Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх. ГОСПАД умацаваў пасад Свой на нябёсах, і валадарства Ягонае над усім пануе. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў! Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага! Дабраславіце ГОСПАДА, усе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную! Дабраславіце ГОСПАДА, усе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю, вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе, насычае дабром старасьць тваю, аднаўляе, як у арла, маладосьць тваю.
І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,
Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай. А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі, будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў. І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню. Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі. Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.
і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
З гэтага радуйцеся, крыху цяпер, калі трэба, ад розных спакусаў пасмуткаваўшы, каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,
Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.
Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.
І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй. Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі. і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора. І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.