Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


110 Вершы з Бібліі пра Страшны суд

110 Вершы з Бібліі пра Страшны суд

Уяві сабе, сябар мой, што Ісус Хрыстос, Сын Божы, будзе нашым суддзёй. Біблія вучыць, што кожны з нас будзе ацэнены паводле нашых учынкаў. "Я бачыў мёртвых, вялікіх і малых, якія стаялі перад Богам; і кнігі былі раскрыты, і другая кніга была раскрыта, якая ёсць кніга жыцця; і мёртвыя былі судзімы паводле спраў сваіх, напісаных у кнігах" (Адкрыцьцё 20:12).

Тыя, хто не верыць, будуць судзімы Хрыстом і атрымаюць пакаранне за свае ўчынкі. Пісанне ясна кажа, што няверуючыя самі на сябе збіраюць гнеў (Рымлянам 2:5): "А ты паводле сваёй упартасці і нераскаянага сэрца збіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцця праведнага суда Божага".




МАЦЬВЕЯ 12:36

Кажу ж вам, што ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, аддасцца ім у дзень суду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:27

І як усім людзям вызначана раз памерці, а пасьля гэтага — суд,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 7:26

І суд сядзе, і ўладу ягоную забяруць, каб выгубіць і зьнішчыць [яго] да канца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:16

у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:31-32

А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя анёлы з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй. І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 3:12

Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:30

А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЮДЫ 1:6

і анёлаў, якія не захавалі свае ўлады, але пакінулі сваё жытло, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня трымае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:41-42

пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне, і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:17

Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 2:4

Бо калі Бог не пашкадаваў анёлаў, якія зграшылі, але, кінуўшы [іх] у апраметную ў ковах змроку, аддаў пільнаваць дзеля суду;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 17:31

бо прызначыў дзень, у які мае судзіць сусьвет паводле справядлівасьці праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:15

Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:5

Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:10-12

А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста. Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога». Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 20:11-15

І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх. І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх. І аддало мора мёртвых, што ў ім, і сьмерць ды пекла аддалі мёртвых, што ў іх; і быў суджаны кожны паводле справаў сваіх. А сьмерць і пекла кінутыя ў возера агню. Гэта — другая сьмерць. І калі хто ня быў знойдзены запісаным у кнізе жыцьця, той быў кінуты ў возера агню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:10

Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:8

А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:13

перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:36-37

Кажу ж вам, што ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, аддасцца ім у дзень суду. Бо паводле словаў сваіх будзеш апраўданы і паводле словаў сваіх будзеш асуджаны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7-8

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць. Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:17

І калі называеце Айцом Таго, Які судзіць кожнага паводле справаў ягоных, не ўзіраючыся на аблічча, са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:14

Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:46

І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:12

І вось, Я прыходжу хутка, і нагарода Мая са Мною, каб аддаць кожнаму [паводле таго], якія будуць справы ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:13-15

работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць. Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду. Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:7-8

Вораг спустошаны, канец яму назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана. А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:5-6

Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага, Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:36-44

А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін. Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага. Бо як было ў дні перад патопам: елі, пілі, жаніліся і замуж выходзілі, аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага. І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не падмануў вас, Тады будуць двое ў полі: адзін бярэцца, а другі пакідаецца. Дзьве, якія мелюць у жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца. Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе. Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой. Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 16:19-31

Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся. І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”. А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах, і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя. І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны. І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным, і, загаласіўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым”. Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся. І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”. Сказаў жа ён: “Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў”. Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць”. Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромеюся. Ён жа сказаў: “Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца”. Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:12

Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:15-16

Бо вось ГОСПАД прыйдзе ў агні, і калясьніца Ягоная — быццам віхура, каб выліць жар гневу Свайго і пагрозы Свае як полымя агню. Бо агнём і мячом Сваім ГОСПАД будзе судзіць усякае цела, і шмат будзе пабітых ГОСПАДАМ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:10-11

Прыйдзе ж дзень Госпада, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя. Калі так усё гэтае разбурыцца, якімі мусіце быць у сьвятым ладзе жыцьця і пабожнасьці вы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:17

Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1-2

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць. Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць. А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас. Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела; бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце. Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя. Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!» Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя. А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца. Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас. Бо стварэньне са спа­дзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых, Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 75:7-8

Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне, але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:27

Бо мае прыйсьці Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:27

але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:2

А мы ведаем, што суд Божы ёсьць паводле праўды адносна тых, што гэткае ўчыняюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:12

Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:14-30

Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю. І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў. Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў. Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два. А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго. Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі. А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя. І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”. А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”. Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”. Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”. А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў. І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”. Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў. Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам. Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў. Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго. Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею. А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:8

ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:23

Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 3:19

Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:32

І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:5

Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі ў грамадзе праведных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:5

Яны дадуць справаздачу Таму, Хто гатовы судзіць жывых і мёртвых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:30-31

І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю. І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 12:2-3

І шмат тых, якія сьпяць у пыле зямлі, абудзяцца, адны — да жыцьця вечнага, а іншыя — на ганьбу, на грэбаваньне вечнае. І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы на прасьцягу [неба], і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх — як зоркі, на вякі вечныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:48

а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:75

Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-21

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі, зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 20:10

І д’ябал, які падманваў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вякі вякоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:8-9

а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў. Прыгнёт і ўціск кожнай душы чалавека, які робіць ліхое, перш Юдэя, і Грэка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:16

Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:40

І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:51-52

Вось, кажу вам тайну: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся, у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:20-21

А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста, Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён дзейнічае і падпарадкоўвае Сабе ўсё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:6

І будуць тады нябёсы апавядаць пра праведнасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17-19

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым. Бо хто ў гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і варты між людзьмі. Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:28

гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 98:9

перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:20

Бо кажу вам: калі праведнасьць вашая не перавысіць [праведнасьці] кніжнікаў і фарысэяў, вы ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:24

І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:1

Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 19:12-27

Тады Ён сказаў: «Нейкі чалавек высокага роду пайшоў у далёкі край узяць сабе валадарства і вярнуцца. Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”. А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”. І сталася, як ён вярнуўся, атрымаўшы валадарства, сказаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў. І прыйшоў першы, кажучы: “Пане! Міна твая прынесла дзесяць мінаў”. І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”. І прыйшоў другі, кажучы: “Пане! Міна твая зарабіла пяць мінаў”. Сказаў і гэтаму: “І ты будзь над пяцьцю гарадамі”. І вось, чалавек, якога звалі імем Закхей, і быў ён начальнік мытнікаў і чалавек багаты. І трэці прыйшоў, кажучы: “Пане! Вось твая міна, якую я меў, завязаўшы ў хустку, бо я баяўся цябе, што ты чалавек строгі, бярэш тое, што не лажыў, і жнеш тое, што ня сеяў”. Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў. Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [купцам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?” І сказаў тым, што побач стаялі: “Вазьміце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў”. І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!” “Кажу вам, што ўсякаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе забрана і тое, што мае. А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:18-20

Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць. Бо, што магчыма ведаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім. якое [Бог] раней абяцаў праз прарокаў Сваіх у сьвятых Пісаньнях, Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:27

Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, якія шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:13-14

Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:27

І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:10

А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:6

ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:12

Бо дзень ГОСПАДА Магуцьцяў [прыйдзе] на ўсё ганарыстае і пыхлівае, і на ўсіх пыхліўцаў, каб упакорыліся,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:1

Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:28

І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:14-15

Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае? А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:137-138

Ты праведны, ГОСПА­ДЗЕ, і справядлівыя суды Твае. Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:10

Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 20:15

І калі хто ня быў знойдзены запісаным у кнізе жыцьця, той быў кінуты ў возера агню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 49:14-15

Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх да­спа­добы. (Сэлях) Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:25

Вось, Я наперад сказаў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:4-5

Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня? Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:9

Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:11

Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:9

бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:49-50

Так будзе пры сканчэньні веку: выйдуць анёлы, і аддзеляць злых спасярод праведных, Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая, і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:15

А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:32

Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:31

Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-2

Не судзіце, каб не былі суджаныя. І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго. Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:25

Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:13

Бо міласэрнасьць Твая нада мною вялікая, і Ты выратаваў душу маю з глыбіні пекла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:7

Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля доб­расьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:11-12

Калі так усё гэтае разбурыцца, якімі мусіце быць у сьвятым ладзе жыцьця і пабожнасьці вы, якія чакаеце і сьпяшаецеся [бачыць] прыйсьце дня Божага, калі нябёсы, палымнеючы, разбурацца, і распаленыя стыхіі растопяцца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:28

А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у адроджаным [сьвеце], калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Сваёй, сядзеце на дванаццаці пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:12-13

Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных. І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 24:21-22

І станецца ў той дзень, ГОСПАД наведае войска нябеснае на вышынях і валадароў зямных на зямлі; і будуць яны зграмаджэньнем зграмаджаныя і ўвязьненыя ў яме, і будуць кінутыя ў вязьніцу, і праз шмат дзён будуць пакараныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:41-43

пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне, і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў. Тады праведнікі зазьзяюць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 72:4

Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:13

але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:34-35

І, загневаўшыся, пан ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу. Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі не даруе кожны з вас ад сэрца свайго брату свайму грахоў ягоных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27-28

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Госпадзе, Ты Альфа і Амега! Ойча, Творца неба і зямлі, Ты першы і апошні, пачатак і канец. Божа славы, у імя Ісуса прашу Цябе, падрыхтуй мяне да таго моманту, калі я павінен буду адказаць за ўсё, што зрабіў і сказаў, пакуль жыў на зямлі. Укла­дзі ў маё сэрца, Госпадзе, прагу і смагу шукаць Тваёй прысутнасці і чытаць Тваё слова, каб быць чыстым і без заганы, калі паўстану перад апошнім судом. Зрабі мяне руплівым і адказным дзіцём у справе майго збаўлення, каб маё жыццё было прыемным пахам перад Табой, а мае крокі кіраваліся Тваім голасам. Я разумею, Ойча, што мне трэба быць адноўленым і пераўтвораным, каб сведчыць на зямлі і быць гатовым да жыцця ў небе. Тваё слова кажа: «Бо час суд пачацца ад дому Божага; а калі перш з нас пачынаецца, дык які будзе канец тым, што не слухаюцца Евангелля Божага?». Дапамажы мне чакаць Цябе кожны дзень, Ісусе, з думкай, што Ты ўчора прыйшоў і заўтра вернешся, каб прагнасць і хцівасць не звялі мяне з дарогі. Не дазволь, Госпадзе, каб бруд, апаганьванне і пыха адвялі мяне ад Тваёй прысутнасці. Дапамажы мне заўсёды падтрымліваць блізкую еднасць з Табой і праводзіць якасны час у Тваёй прысутнасці, чуваючы і посцячы заўсёды. У імя Ісуса, Амэн.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы