Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 1:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Яны ведаюць праведны вырак Божы, што тыя, якія чыняць такое, вартыя сьмерці; аднак жа ня толькі гэта робяць, але і сабе падобных падахвочваюць.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 1:32
14 Крыжаваныя спасылкі  

Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.


Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, той паўстае супраць [ліхадзея].


Ліхоцьцем сваім весялілі валадара, і маной сваёю — князёў.


Гэтым вы сьведчыце і згаджаецеся са справамі бацькоў вашых, што яны сапраўды забілі іх; а вы будуеце ім магілы.


І калі пралівана была кроў Стэфана, сьведкі Твайго, і я быў [там], стоячы і згаджаючыся на забойства яго, і пільнуючы адзеньне тых, што забівалі яго”.


А Саўл згаджаўся на забойства яго. Сталася ж у той дзень вялікае перасьледваньне царквы ў Ерусаліме. І ўсе, акрамя апосталаў, былі расьцярушаныя па ваколіцах Юдэі і Самарыі.


Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.


Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.


Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.


Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.


каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы