Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


150 Вершы з Бібліі пра плады Духа Святога

150 Вершы з Бібліі пра плады Духа Святога


ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:5

Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:9

бо плод Духа ёсьць у-ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:16-20

Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:5-6

Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае.Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-15

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:7-8

Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 1:5-8

дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,а ў разуменьні — стрыманасьць, а ў стрыманасьці — цярплівасьць, а ў цярплівасьці —пабожнасьць,а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажаецца, вы не застанецеся бязьдзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-7

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:5

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17-18

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8-9

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:15

Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:34-35

Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,а абнавіцца духам розуму вашагаі апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;і не давайце месца д’яблу.Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-3

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:13-15

бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:18

Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31-32

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:18

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:9

Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:26

Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:16

Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:33

Або ўчыніце дрэва добрым і плод ягоны добрым, або ўчыніце дрэва благім і плод ягоны благім, бо дрэва пазнаецца паводле пладоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:17

Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:11-12

і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:10

Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:3-4

ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:10-11

каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:18

Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:8

У гэтым будзе праслаўлены Айцец Мой, калі вы прынесяцё мноства пладоў і будзеце Маімі вучнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:24

І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:10

Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:1-2

Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.Улюбёныя, прашу вас, як прыхадняў і вандроўнікаў, высьцерагайцеся цялесных пажаданьняў, якія змагаюцца супраць душы,і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],ці то ваяводам, як праз яго пасыланым дзеля помсты ліхадзеям і дзеля пахвалы тым, якія робяць дабро.Бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей,як свабодныя, і не як тыя, што свабоду маюць як падставу для ліхоты, але як слугі Божыя.Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.Слугі, з усякім страхам падпарадкоўвайцеся ўладарам, ня толькі добрым і спагадным, але і круцельскім.Бо гэта ласка [Божая], калі хто дзеля сумленьня Божага пераносіць смутак, церпячы несправядліва.як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 92:12-15

Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на пана­дворках Бога нашага.Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:30

Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15-16

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:43-45

Бо няма добрага дрэва, якое прыносіць благі плод; і няма благога дрэва, якое прыносіць плод добры.Бо ўсякае дрэва пазнаецца з уласнага плоду; бо не зьбіраюць фігаў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з глогу.Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу сэрца свайго выносіць злое; бо з багацьця сэрца гавораць вусны ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:16

Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш заставаўся; каб тое, што папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16-17

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15-16

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:12

А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:16-17

каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземныхі каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10-11

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:14

Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:4

Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:11

Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:7-8

Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:23

калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:18

І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:16

Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:1

А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:5

Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:13

Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:6

Толькі добрасьць і міласэр­насьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:6-7

Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім,укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:16-18

Заўсёды радуйцеся.Несупынна маліцеся.За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:29

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:5

Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:16

І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:16

А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела ня будзеце спаўняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:6

Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:19-20

Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя?Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-2

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога.і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў,дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе.Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:11

А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:18

і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:11

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1-3

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамідзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,а абнавіцца духам розуму вашагаі апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;і не давайце месца д’яблу.Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:14-15

Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:35-36

Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:14

І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:4

Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:14

але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:6

у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:19-21

Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:13

А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:25

Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:22

Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:13

А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:14

Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:6

Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12

А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:10-12

з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]?Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:1-2

Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,выкупляючы час, бо дні злыя.Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 15:1-2

Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?Той, хто ходзіць беззаганна, і чыніць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:27

Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:12

Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:22

Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 4:5-6

У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час.Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:22-23

Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:8

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:2

бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:20

Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:12

і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:1

[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:1

Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:10

прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:36

Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:9

І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:15

але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:21

Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:1-2

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону.Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць.Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх.I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі.праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7-8

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:12

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:22

Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5-6

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:22

А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:10

Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 22:37-39

А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:3

І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 17:17

Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:12

Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:10

Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:13-14

Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй,у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:25

Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:7

Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:1

Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы