Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


116 Вершы з Бібліі пра брата ў Хрысце

116 Вершы з Бібліі пра брата ў Хрысце

Задумайся, сябар. Бог заклікае нас быць дабраславеннем для ўсіх вакол. І гэта не проста словы, але і справы. Як кажа Біблія ў 1-м пасланні Іаана 3:17: "Хто мае дастаткі жыцця гэтага і бачыць брата свайго ў нястачы і зачыняе перад ім сэрца сваё, як у ім можа заставацца любоў да Бога?".

Калі бачыш, што хтосьці побач перажывае цяжкасці, і не адмаўляеш у дапамозе – вось тады ты сапраўды адлюстроўваеш Божую любоў і можаш змяніць чыёсьці жыццё да лепшага. Сапраўдная любоў выяўляецца ў справах.

Рабі заўсёды дабро, не гледзячы на тое, як паводзяць сябе іншыя, а імкнучыся дагадзіць Богу ва ўсім. Няхай твае ўчынкі будуць шчырымі, без фанабэрыі і крывадушнасці.

Няхай гэтыя словы застануцца з табой сёння: калі ў тваім сэрцы жыве Божая любоў, ты ніколі не будзеш абыякавы да патрэб бліжняга. Хай Бог цябе благаславіць!




ЯНА 13:34-35

Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:20

Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:20-21

Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:21

І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:15

Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:10

Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:24

Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:3

Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:13

Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:17

А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:17

Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 17:3-4

Сьцеражыцеся. Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, дакарай яго і, калі навернецца, даруй яму. Такім будзе той дзень, калі зьявіцца Сын Чалавечы. У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы яго ў доме, няхай не зыходзіць узяць іх; і хто будзе ў полі, няхай не варочаецца. Памятайце жонку Лота. Бо хто шукае, каб здабыць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе. Кажу вам, у тую ноч будуць двое на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты; дзьве будуць малоць ра­зам, адна будзе ўзятая, а другая — пакінутая; двое будуць у полі, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты». І, адказваючы, кажуць Яму: «Дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «Дзе цела, там зьбяруцца і арлы». І калі сем разоў у дзень саграшыць супраць цябе, і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, даруй яму».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:21-22

Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?» Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЯНА 1:2

Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:3-4

нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе. бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне. Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:17-18

Ня мей у сэрцы тваім нянавісьці да брата твайго. Дакараючы, дакарай бліжняга твайго, і ня будзеш мець грэху з прычыны яго. Ня помсьці і не насі крыўду на сыноў народу твайго. Любі бліжняга твайго як самога сябе. Я — ГОСПАД!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:32

Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 133:1

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:11

Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:1-2

Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе. I яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!» I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!» І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць». А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога. І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго. А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласку быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай. Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае, бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю, у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка. Бо кожны з нас няхай дага­джае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:12

Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:7

Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:1-2

Любоў братняя няхай застаецца. Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце. Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам; дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі. Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя, бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага. Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае. Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу. Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна. Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва. Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты. Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:25-27

каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся. І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены. Вы ж — Цела Хрыстовае, а паасобна — члены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:16

У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:18

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12

А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:8

Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:16

Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:8

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:11

Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-14

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:21

падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:14

Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:5

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:11-12

Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго. Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:19

Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:22

Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14-15

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада, гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:25

Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-7

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:10

Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня любіць брата свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:10

Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:9

Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:16

Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:23-24

Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1-3

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя, Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага, пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае, каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману, але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос, з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові. Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго, з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга. Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю. з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:11

Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:12-14

Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос. Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам. Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:9

Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:25

не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:12

Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:2

дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:13

у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:15-16

Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень, а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:1

А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на [тое, каб] спрачацца пра погляды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:28

Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:19-22

Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога, у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, — збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень, на якім уся пабудова, ра­зам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе, на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:17-18

Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:24

Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:4

Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:2-3

Эўводзію прашу і Сынтыхею прашу думаць гэтаксама ў Госпадзе. Богу ж і Айцу нашаму слава на вякі вякоў. Амэн. Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною. Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн. Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эвангельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:3

Хто есьць, не пагарджай тым, хто ня есьць; і хто ня есьць, не судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:15

але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:7

Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:9

не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:15

і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:13

і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:1-2

Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў, засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай. А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж, атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру. Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед. Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня, бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам. Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў. Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні. Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй». Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках. старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:18

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17-18

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная. Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:26

Дык што, браты? Калі вы зыходзіцеся, кожны з вас мае псальм, мае навучаньне, мае [незнаёмую] мову, мае адкрыцьцё, мае тлумачэньне; усё няхай будзе на збудаваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:3

Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:10

Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:10

Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:31

Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:10

Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:17

Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:4-6

Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня; Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне, Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 1:7

а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:1

Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Які нарадзіў, любіць і Народжанага ад Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:5

Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:27

Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:22

Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:14-15

Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму, бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:19-20

Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня. Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну. Не руйнуй дзеля ежы справы Божай. Усё, па праўдзе, чыстае, але ліхое для чалавека, які есьць праз спатыкненьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:2

і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:14

Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:5

гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:16

Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:3

несупынна памятаючы пра вашыя ўчынкі веры, і працу любові, і непахіснасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:23-24

І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 17:20-23

Не за іх жа толькі прашу, але і за тых, якія павераць у Мяне праз слова іх, каб усе былі адно, як Ты, Айцец, у-ва Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб яны былі адно, як Мы адно. Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў адно, і каб пазнаў сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

У сэрцы сваім захоўваю Твае словы, каб не зграшыць перад Табою, Божа нябесны, стваральнік зямлі і жыцця майго. Пакланяюся Табе за Тваю веліч, пакланяюся Табе за тое, кім Ты ёсць, і за тое, што Ты паказаў сваю вернасць у кожны момант майго існавання. Ты аднаўляеш сваю міласэрнасць да мяне кожную раніцу і акружаеш мяне сваёй ласкай і прыхільнасцю. Таму прашу Цябе, дапамажы мне быць адлюстраваннем Тваёй любові. Як Ты быў са мной, так і я хачу рабіць з бліжнімі сваімі. Не дазволь, каб сэрца маё зацвярдзела, калі я бачу патрэбу. Не дазволь мне быць абыякавым, асабліва калі ў мяне ёсць магчымасць зрабіць дабро і быць каналам дабраславення для іх, незалежна ад таго, як яны могуць адрэагаваць на мяне. Хай застанецца ў мяне задавальненне ад таго, што я зрабіў тое, што Табе падабаецца, выконваючы Твае словы і наказы. Дзякуй Табе, Божа вечны, бо я ведаю, што Ты дабраслаўляеш мяне, каб я быў каналам дабраславення ў жыцці ўсіх, хто мяне акружае, і носьбітам Тваёй славы. Тваё слова кажа: "А запаведзь Ягоная такая: хто любіць Бога, той павінен любіць і брата свайго" (1 Ян. 4:21). Табе ўся слава на векі вечныя. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы