Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


63 Вершы з Бібліі пра сяброўства і падтрымку

63 Вершы з Бібліі пра сяброўства і падтрымку

З сябрамі мы дзелімся і радасцю, і горам. «Ужо не называю вас рабамі, бо раб не ведае, што робіць яго гаспадар; а вас назваў сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, адкрыў вам» (Ян 15:15).

Вельмі важна быць шчырым і верным, бо гэта робіць нашыя стасункі больш здаровымі і сапраўднымі. Праўдзівае сяброўства пазнаецца ў цяжкія хвіліны, калі найбольш патрэбна падтрымка.

Часта мы гаворым пра сяброўства ў добрыя і радасныя часіны, але сапраўдная моц гэтай сувязі выяўляецца тады, калі прыходзіць хвароба, узнікаюць фінансавыя праблемы ці, магчыма, мы губляем блізкага чалавека. «У любы час любіць сябар, і ў няшчасці ён — як брат» (Прыказкі 17:17).




ЁВА 6:14

Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:7

Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:28

Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:9

Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:10

Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:20

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:31

І як хочаце, каб рабілі вам людзі, гэтак і вы рабіце ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:4

Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:9

Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:14-15

Вы — сябры Мае, калі робіце тое, што Я загадваю вам. Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:10

Бо калі адзін упадзе, другі падыме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 133:1

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:24

Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:12

І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:10

Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:9

Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:8

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:13

Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:26

Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 2:11

І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:17

Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 17:11-12

I было, што калі Майсей падымаў руку сваю, перамагаў Ізраіль; а калі апускаў руку сваю, перамагаў Амалек. І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:23

І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:17

Стрымай нагу тваю ад дому бліжняга твайго, каб ты не надакучыў яму і каб ён не ўзьненавідзеў цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:24-25

Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі, каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 33:11

I гаварыў ГОСПАД з Майсеем абліччам да аблічча, як гаворыць чалавек з сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служыцель ягоны Егошуа, сын Нуна, юнак, не адыходзіў з сярэдзіны Намёту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:6

Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 1:23

Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны [былі].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:33

Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 42:10

І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 13:6

І скажуць яму: «Што гэта за раны на руках тваіх?» І ён скажа: «Паранілі мяне ў доме тых, якія любяць мяне».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 18:1

І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 20:17

І яшчэ раз Ёнатан запрысяг Давіду любоў сваю, бо ён палюбіў яго, як душу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-14

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:14

Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:63

Я — супольнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:14

Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 41:9

«Слова Бэліяла вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:13-14

Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся, але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:14

Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:15

Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 18:1-3

І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю. А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, [спасланы] Богам, і ён шалеў у доме сваім. І Давід як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ. І кінуў Саўл дзіду рукою сваёй, і сказаў: «Прыб'ю Давіда да сьцяны». Але Давід ухіліўся, і было так два разы. І баяўся Саўл Давіда, бо ГОСПАД быў з ім, а ад Саўла адвярнуўся. І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён выходзіў [на вайну] і ха­дзіў перад абліччам народу. І на ўсіх шляхах сваіх меў Давід посьпех, і ГОСПАД [быў] з ім. І ўбачыў Саўл, што [Давіду] ўсё ідзе пасьпяхова, і меў страх перад ім. А ўвесь Ізраіль і Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам іхнім. І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе суп­раць яго, але будзе суп­раць яго рука Філістынцаў». І сказаў Давід Саўлу: «Хто я і якое жыцьцё маё, або якая сям'я бацькі майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?» Але калі наблізіўся час аддаць за Давіда Мэраб, дачку Саўла, яна была аддадзена за жонку Адрыэлю з Мэхолы. І з таго дня ўзяў яго Саўл да сябе, і ня даў яму вярнуцца ў дом бацькі свайго. І [другая] дачка Саўла, Міхаль, пакахала Давіда. І паведамілі пра гэта Саўлу, і была гэтая справа слушная ў вачах ягоных. І сказаў Саўл: «Аддам яму яе, і будзе яна для яго пасткаю, і будзе супраць яго рука Філістынцаў». І другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёньня будзеш зяцем маім». І загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давідам паціху, кажучы: “Вось, ты падабаешся валадару, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”». І гаварылі гэтыя словы слугі Саўла ў вушы Давіду, і Давід сказаў: «Ці ж не малая гэта рэч у вачах вашых, каб я стаў зяцем валадару? Я ж чалавек бедны і нязначны». І паведамілі гэта слугі Саўлу, кажучы, якія словы казаў Давід. І сказаў Саўл: «Так скажыце Давіду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто скуравінак Філістынскіх, каб адпомсь­ціць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давіда ў рукі Філістынцаў. І паведамілі слугі валадара Давіду словы гэтыя, і была слушная справа гэтая ў вачах Давіда, каб стаць зяцем валадара. Яшчэ ня скончыліся прызначаныя дні, а Давід устаў і пайшоў з ваярамі сваімі, і забіў дзьвесьце Філістынцаў, і прынёс Давід скуравінкі іхнія, і адлічыў іх валадару, каб быць зяцем валадара. І аддаў Саўл дачку сваю Міхаль за жонку яму. І ўбачыў Саўл, і зразумеў, што ГОСПАД з Давідам, а Міхаль, дачка Саўла, кахае яго. І тым больш пачаў Саўл баяцца Давіда, і стаўся Саўл ворагам Давіду ў-ва ўсе дні. І заключыў Ёнатан запавет з Давідам, бо палюбіў ён яго як душу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:16-18

Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх, але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў. Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:7-9

Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае. Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам, бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:12-14

Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос. Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам. Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:11-12

Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага, гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднаго, вашаю і маёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:20

Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 15:4

які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Любы Божа, я ўзношу Цябе і слаўлю Імя Тваё! Дзякуй Табе, Божа, за сяброў, якіх Ты паслаў на мой шлях. Благаславі іх жыццё і жыццё іх сем'яў. Просім Цябе, каб з кожным днём мацнела наша сяброўства, як было ў Давіда і Ёнатана. Тваё слова кажа: "Хто хоча мець сяброў, той сам павінен быць сябрам". Госпадзе, яны ў цяжкія хвіліны і ў бядзе паказалі сябе сапраўднымі сябрамі, калі многія адышлі, яны засталіся побач. Ойча, дапамажы мне і дай мудрасці берагчы і шанаваць іх сяброўства. Захавай маё сэрца, каб нішто не атруціла і не разбурыла нашай дружбы. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы