Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 8:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык казалі юдэі: «Няўжо Ён заб’е Сам Сябе, што кажа: Куды Я іду, вы не можаце пайсці?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Юдэі ж казалі: «Ці не заб’е Ён Сябе Сам, бо кажа: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тут Юдэі казалі: няўжо Ён заб'е Сам Сябе, што кажа: «куды Я іду, туды вы ня можаце прыйсьці»?

Глядзіце раздзел



ЯНА 8:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых.


і сталіся ўратаванымі; на Цябе ўсклалі надзею — і не пасаромеліся.


Госпадзе, не дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць


І вось сведчанне Яна, калі юдэі з Ерузаліма паслалі да яго святароў і левітаў, каб у яго спыталіся: «Хто ты?»


Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»


Адказалі людзі, кажучы: «Дэмана маеш! Хто імкнецца Цябе забіць?»


Дык сказалі юдэі адзін аднаму: «Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго не знойдзем? Няўжо Ён пойдзе ў расцярушанне да грэкаў ды будзе грэкаў навучаць?


Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты – самарыцянін і дэмана маеш?»


Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.


Разважце тады пра Таго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную варожасць адносна Сябе, каб і вы не аслабелі, калі ў вас сілы душы не стане.


Дык выйдзем жа і мы да Яго за лагер, пераносячы разам з Ім зганьбаванне,