Калі ж і ў ёй настаў голад, увесь народ звярнуўся да фараона, просячы ежы. Ён жа ім адказаў: «Ідзіце да Язэпа і, што вам скажа, рабіце».
ЯНА 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа тады Маці Яго паслугачам: «Зрабіце, што вам загадае». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабеце. |
Калі ж і ў ёй настаў голад, увесь народ звярнуўся да фараона, просячы ежы. Ён жа ім адказаў: «Ідзіце да Язэпа і, што вам скажа, рабіце».
І я зрабіў так, як мне загадаў Госпад: свае клункі вынес удзень, як клункі перасяленца, вечарам зрабіў сабе рукою дзірку ў муры; і выйшаў у прыцемках, на іх вачах несучы клункі на плячах.
Калі Ён яшчэ прамаўляў да людзей, вось, Маці і браты Яго сталі звонку, хочучы з Ім пагаварыць.
Ён у жаху і трымценні сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» А Госпад яму: «Устань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».
Праз веру пакліканы Абрагам паслухаўся пайсці ў месца, якое павінен быў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не ведаючы, куды ідзе.
хай не есць нічога, што з вінаграду паходзіць, хай не п’е ані віна, ані сікеры, хай нічога не есць нячыстага, і хай тое, што я загадаў, выконвае».