Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і ўсё Маё – Тваё, і Тваё – Маё; і Я ў іх праслаўлены.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё; і ў іх Я ўславіўся.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і ўсё Маё - Тваё, і Тваё - Маё; і Я праславіўся ў іх.

Глядзіце раздзел



ЯНА 17:10
16 Крыжаваныя спасылкі  

Я і Айцец – адно».


Пачуўшы гэта, Ісус сказаў: «Хвароба гэта не на смерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы».


А Ісус адказвае ім, кажучы: «Прыйшла гадзіна, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы.


каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе таксама Айца, Які паслаў Яго.


І даведаліся пра гэта ўсе юдэі і грэкі, якія жылі ў Эфесе, і страх ахапіў іх усіх, і славілі імя Госпада Ісуса.


і за мяне славілі Бога.


паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.


Бо ў Ім прабывае ўся паўната Боства цялесна,


калі Ён прыйдзе праславіцца ў Сваіх святых ды ў той дзень задзівіць усіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сведчанню ў гэты дзень.


каб праславілася ў вас імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, і вы – у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.


Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;