Я вас хрышчу вадою дзеля навяртання, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне. Яму я не варты насіць пасталоў. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.
ЯНА 1:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і я Яго не ведаў, але Той, Хто мяне паслаў хрысціць вадою, сказаў мне: “На Каго ўбачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, Хто хрысціць Духам Святым”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) я ня ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць у вадзе, сказаў мне: на каго, убачыш, сыходзіць Дух і застаецца на Ім, Той ёсьць - Хто хрысьціць Духам Сьвятым; |
Я вас хрышчу вадою дзеля навяртання, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне. Яму я не варты насіць пасталоў. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём.
Ян адказваў, кажучы ўсім: «Я хрышчу вас вадою. Але ідзе дужэйшы за мяне, Катораму я не варты развязаць рамень Яго пасталоў. Ён будзе вас хрысціць Духам Святым і агнём.
І я не ведаў Яго, але дзеля таго прыйшоў я, хрысцячы вадой, каб мог Ён аб’явіцца Ізраэлю».
А Суцяшальнік, Дух Святы, Якога Айцец пашле ў імя Маё, Ён вас усяму навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам казаў.
Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і з Духа, не можа ўвайсці ў Валадарства Божае.
А так казаў аб Духу, Якога мелі атрымаць тыя, што вераць у Яго. Бо не было яшчэ на іх Духа Святога, бо Ісус не быў яшчэ ўслаўлены.
што Ян хрысціў вадою, а вось, вы праз некалькі дзён будзеце ахрышчаны Духам Святым».
і напоўнены былі яны ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць.
Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.