І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не чыні занадта бязбожна і не будзь неразумным! Нашто табе паміраць не ў свой час? Біблія (пераклад А.Бокуна) Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць ня ў свой час? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна? |
І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой, і выйшла насустрач Давіду Міхол, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёння цар Ізраэля, агаліўшыся на вачах нявольніц паслугачоў сваіх, быццам агаляецца адзін з блазнаў!»
Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.
І ўзяла сыноў сваіх і дачок сваіх, якіх нарадзіла Мне, і ўсклала ў ахвяру ім на знішчэнне. Ці ж малая распуснасць твая?
І сказаў Ён мне: «Ці бачыш, сын чалавечы, гэта? Ці не досыць дому Юды чыніць гэтыя агіднасці, якія яны тут робяць? Напаўняюць бо яны зямлю гэтую злачыннасцю і зноў Мяне зневажаюць, і вось, падносяць яны галінку да свайго носа.
І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.
Тады Паўла закрычаў на ўвесь голас, кажучы: «Не рабі сабе нічога благога, бо мы ўсе тут».
І яна зараз жа ўпала ля ног яго і сканала. Юнакі, уваходзячы, знайшлі яе мёртвай і, вынесшы, пахавалі каля мужа.
Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў і сканаў; і стаўся страх вялікі на ўсіх, якія чулі гэта.
Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.