ЭКЛЕЗІЯСТА 12:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Імкнуўся Эклезіяст знайсьці прыгожыя словы, і запісаць шчыра словы праўды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Стараўся Эклезіяст вышукваць зграбныя выслоўі і словы праўды напісаў слушна. |
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што Мы бачылі, але сведчання Нашага не прымаеце.
дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,
Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я – першы,