ЭКЛЕЗІЯСТА 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэрца мудрага [звяртаецца] у правы бок, а сэрца неразумнага — у левы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэрца мудрага - праваруч, а сэрца бязглуздага - леваруч. |
Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.
Калі ступіцца сякера і ляза яе не навострыш, больш становіцца працы, але плёнам стараннасці будзе мудрасць.
Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»
Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.
Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.
Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;