Тады Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і кіраўнікі, і дарадчыкі яго дакладна зрабілі паводле таго, што загадаў цар Дарый.
ЭЗДРЫ 8:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А аддалі царскія распараджэнні сатрапам цара і кіраўнікам за ракою, і тыя дапамаглі народу і дому Божаму. Біблія (пераклад А.Бокуна) I яны аддалі загады валадара цівунам валадарскім і ваяводам Зарэчча, і яны дапамагалі народу і Дому Божаму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І аддалі царскія загады царскім сатрапам і зарэцкім начальнікам вобласьцяў, і яны ўшанавалі народ і дом Божы. |
Тады Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і кіраўнікі, і дарадчыкі яго дакладна зрабілі паводле таго, што загадаў цар Дарый.
І сказаў я цару: «Калі цару здаецца добрым, то хай будуць дадзены мне лісты да кіраўнікоў за ракою, каб мяне прапускалі, пакуль не дабяруся ў Юдэю;
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў,
Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
А калі задумаў ён ісці ў Ахаю, то браты, узрушаныя, напісалі ліст да вучняў, каб прынялі яго. Калі ж ён прыбыў, дапамагаў многа тым, што ўверылі праз ласку,
І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусціў дракон са сваёй пашчы.