Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 2:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І сказаў я цару: «Калі цару здаецца добрым, то хай будуць дадзены мне лісты да кіраўнікоў за ракою, каб мяне прапускалі, пакуль не дабяруся ў Юдэю;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І я сказаў валадару: «Калі [падаецца] добрым валадару, няхай дадуць мне лісты да ваяводаў Зарэчча, каб прапусьцілі мяне, пакуль я дайду да Юдэі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І сказаў я цару: калі цару заўгодна, дык даў бы мне ліст да зарэцкіх начальнікаў вобласьцей, каб яны давалі мне пропуск, пакуль не дайду да Юдэі,

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 2:7
6 Крыжаваныя спасылкі  

[І Дарый загадаў:] «Дык цяпер Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, Старбузанай з дарадчыкамі сваімі, і кіраўнікі, што за ракою, трымайцеся далёка ад гэтага месца,


І я, Артаксэркс, цар, пастанавіў і загадаў усім вартаўнікам грамадскай казны, якія за ракою, каб усё, аб чым папросіць вас Эздра, святар, настаўнік закону Бога нябеснага, вы далі, не адкладаючы:


Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».


А аддалі царскія распараджэнні сатрапам цара і кіраўнікам за ракою, і тыя дапамаглі народу і дому Божаму.


І прыбыў я да кіраўнікоў краіны за ракой, і падаў я ім царскія лісты. А цар паслаў са мною кіраўнікоў над ваярамі і коннікаў.


І побач іх аднаўляў Мэльцыя з Габаона і Ядон Мэранатыт з жыхарамі Габаона і Міцпы, падуладнымі зарэчнаму кіраўніку;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы