Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




РЫМЛЯНАЎ 9:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І будзе: на месцы, дзе ім было сказана: “Вы – не Мой народ”, там назавуцца сынамі Бога жывога.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будзе, што на месцы, дзе сказана было ім: “Вы — ня Мой народ”, — там будуць названыя сынамі Бога Жывога».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І на тым месцы, дзе сказана ім: «вы ня Мой народ, там названыя будуць сынамі Бога жывога».

Глядзіце раздзел



РЫМЛЯНАЎ 9:26
13 Крыжаваныя спасылкі  

Як алень імкнецца да водаў крынічных, так імкнецца душа мая да Цябе, Божа.


Скажу поўначы: “Аддай!” і поўдню: “Не забараняй! Прывядзі сыноў Маіх здалёк і дачок Маіх з канцоў зямлі”.


Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.


Адказваючы, Сімон Пётра сказаў: «Ты – Хрыстос, Сын Бога жывога».


і не толькі за гэты народ, але каб сабраць у адно дзяцей Божых, што былі раскіданы.


Бо ўсе тыя, якіх вядзе Дух Божы, ёсць сыны Божыя.


Той Самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы – сыны Божыя.


Стварэнне бо прагна чакае аб’яўлення сыноў Божых.


і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі – кажа Госпад Усемагутны».


Бо ўсе вы ёсць сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.


Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,