РЫМЛЯНАЎ 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І тыя, што жывуць паводле цела, не могуць падабацца Богу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык тыя, якія ў целе, Богу дагадзіць ня могуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А таму тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзіць ня могуць. |
Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца звыш, не можа бачыць Валадарства Божага».
Той, Хто Мяне паслаў, ёсць са Мной; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я раблю заўсёды тое, што Яму падабаецца».
Бо калі Бога пазналі, не ўславілі Яго як Бога і не дзякавалі, але марнаваліся ў думках сваіх, і прыцемрылася неразумнае сэрца іх.
Пакуль мы жылі ў целе, у членах нашых праз закон дзейнічалі грахоўныя жарсці, каб мы прыносілі плод смерці.
Вы, аднак, не жывяце паводле цела, але паводле Духа, калі толькі Божы Дух жыве ў вас. А калі хто не мае Духа Хрыстова, той не Яго.
Хачу, каб вы былі без клопату. Чалавек нежанаты рупіцца пра Госпада, як падабацца Госпаду.
Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
і каб жылі вы дастойна Госпада, ва ўсім падабаючыся Яму, прыносячы плод у кожным добрым дзеянні і ўзрастаючы ў пазнанні Бога,
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.
хай удасканаліць вас ва ўсякай справе добрай, каб спаўнялі вы Яго волю, выконваючы ў нас, што Яму падабаецца, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на векі вечныя. Амін.
і, пра што прасіць будзем, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказанні Яго і робім тое, што Яму падабаецца.