Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




РЫМЛЯНАЎ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх нявер’е знішчыць вернасць Бога?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо што, калі некаторыя не паверылі? Ці недаверства іхняе зьнішчыць веру Божую?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо што ж? калі некаторыя ня верылі, хіба ж няверства іхняе зьнішчыць вернасьць Божую?

Глядзіце раздзел



РЫМЛЯНАЎ 3:3
19 Крыжаваныя спасылкі  

Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.


так будзе са словам Маім, якое выходзіць з вуснаў Маіх: і не вяртаецца да Мяне пустым, але зробіць, што толькі Я захачу, і будзе мець поспех у тых, да якіх яго Я паслаў.


Бог — гэта не чалавек, каб падманваць, і не як сын чалавечы, каб памыляцца. Ці ж Ён скажа і не здзейсніць?


Неба і зямля сыдуць, але слова Маё не праміне.


І з паўнаты Яго ўсе мы ўзялі, і ласку за ласку;


Але не ўсе паслухаліся Евангелля. Ісая, вось, кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»


Бо дары і пакліканне Божае нязменныя.


Гэта не значыць, што слова Божае не здзейснілася. Бо не ўсе, што з Ізраэля, – ізраэльцы.


Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.


Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, як і належыць, бо вера ваша вельмі ўзрастае ды ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца,


калі мы зняверымся, дык Ён верным застанецца, бо Сам Сябе зрачыся не можа.


Бо і нам абвешчана добрая вестка, таксама як і тым, але не дало карысці ім чутае слова, бо не спалучана было яно з вераю тых, якія чулі.


А Слава Ізраэля не хлусіць і не раскайваецца; бо гэта не чалавек, каб раскайвацца».