Такім чынам, напісала яна ліст ад імя Ахаба і запячаткавала яго пярсцёнкам яго, і паслала старэйшынам і магнатам, якія жылі разам з Наботам у яго горадзе.
РУТ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Баоз, паклікаўшы дзесяць мужчын са старэйшын горада, сказаў ім: «Сядзьце тут». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў [Боаз] дзесяць чалавек са старшыняў гораду, і сказаў: «Сядайце тут». І яны селі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ваоз узяў дзесяць чалавек з старэйшынаў горада і сказаў: сядзьце тут. І яны селі. |
Такім чынам, напісала яна ліст ад імя Ахаба і запячаткавала яго пярсцёнкам яго, і паслала старэйшынам і магнатам, якія жылі разам з Наботам у яго горадзе.
А калі б яна не спадабалася вачам гаспадара свайго, якому была аддадзена, хай дазволіць выкупіць яе; але ён не мае ўлады прадаць яе чужому народу з-за таго, што адмовіўся ад яе.
І ўзбурылі народ, і старэйшын, і кніжнікаў; і, збегшыся, схапілі яго і завялі ў раду.
Калі ж ён не захоча ўзяць жонку брата свайго, якая належыць яму па законе, хай жанчына пойдзе да брамы горада, і паскардзіцца старэйшынам роду, і скажа: «Брат мужа майго адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраэлі і ўзяць мяне за жонку»,
Вы стаіце сёння ўсе ў прысутнасці Госпада, Бога вашага; князі вашы, кіраўнікі пакаленняў вашых, старэйшыны вашы, суддзі, таксама кожны ізраэлец,
Збярыце да мяне ўсіх старэйшын пакаленняў вашых, а таксама кіраўнікоў вашых, і скажу я ім словы гэтыя, каб яны пачулі, і паклічу я супраць іх неба і зямлю.