Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
ПСАЛТЫР 89:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстанаўлю на векі вечныя патомства яго, і пасад яго, як дні неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў. |
Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
Калі сыны твае захаваюць запавет Мой і сведчанні Мае, якім навучу Я цябе, то і сыны іх вечна будуць сядзець на пасадзе тваім».
Адступнікі ад закона — хваляць бязбожнікаў; а хто трымаецца закона — абураецца імі.
Бо вось што кажа Госпад: “Не забракуе Давіду мужа, які сядзе на пасадзе дому Ізраэля.
адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і не патрабаваў працэнтаў, спаўняў законы Мае і выконваў Мае прыказанні, — такі не памрэ дзеля злачыннасці бацькі свайго, але будзе жыць.
захоўвае Мае прыказанні і пільнуе Мае законы, каб рабіць праўду, — такі чалавек справядлівы і жыць будзе, — кажа Госпад Бог.
Я — Госпад, Бог ваш. Жывіце паводле прыказанняў Маіх і законы Мае пільнуйце і выконвайце іх,
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
каб памножыліся дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, пра якую прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць ім [яе] да таго часу, пакуль неба будзе ўзвышацца над зямлёй.