Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

53 Абурэнне апанавала мяне праз грэшнікаў, што пакідаюць закон Твой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

53 [Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі Закон Твой.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:53
15 Крыжаваныя спасылкі  

І калі пачуў я гэтую вестку, то раздзёр адзенне сваё і плашч, і вырваў валасы сабе з галавы сваёй і барады, і сядзеў сумны.


Бачу я адступнікаў і брыджуся, бо прырачэнняў Тваіх яны не берагуць.


Многія ж, аб якіх я вам часта казаў, а цяпер вось і, плачучы, кажу, жывуць, як ворагі крыжа Хрыстова,


Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.


І ўстаў Эздра перад домам Божым, і накіраваўся ў пакой Ёганана, сына Эліясіба, і там пераначаваў; не еў ён хлеба і не піў вады, бо смуткаваў дзеля правіннасці тых, якія вярнуліся з няволі.


каб, калі прыйду да вас зноў, не панізіў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося аплакваць многіх сярод вас, якія раней зграшылі і не навярнуліся з нячыстасці, распусты ды разбэшчанасці, якую зрабілі.


Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.


гэта ты, о цару, які вырас і стаў магутным, і веліч твая ўзрасла і дастала аж да неба, і валадарства тваё бачна аж на канцах свету.


Ручаі слёз выцякаюць з вачэй маіх, бо не пільнуюцца яны закону Твайго.


Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:


І ўстанаўлю на векі вечныя патомства яго, і пасад яго, як дні неба.


ці і далей маем парушаць прыказанні Твае і сваячыцца з народамі агіднасцей гэтых? Ці ж Ты не разгневаўся на нас аж да вынішчэння, каб не засталося рэшты і збаўлення?


І калі пачуў я лямант іх і гэтыя словы, то дужа разгневаўся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы