У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»
ПСАЛТЫР 78:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І супраць Бога прамаўлялі яны, казалі: «Няўжо зможа Бог нарыхтаваць стол у пустыні?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І гаварылі супраць Бога, кажучы: «Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?» |
У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»
І супраць Бога Ерузаліма Санхэрыб гаварыў, як супраць багоў народаў зямлі, якія ёсць творы рук чалавечых.
Бо ён дадае да грахоў сваіх злачынства, сярод нас пляскае ў далоні, ды яшчэ больш павялічвае свае прамовы супраць Бога».
Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
і сыны Ізраэля казалі ім: «Лепш бы мы паўміралі ад рукі Госпада ў зямлі Егіпецкай, калі сядзелі пры гаршках з мясам і калі мы елі хлеб уволю. Навошта ты вывеў нас у гэтую пустыню, каб вынішчыць голадам усю супольнасць?»
Адкуль узяць мне мяса, каб есці нам? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб наесціся!”
А іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, засмуткавалі, і, усеўшыся разам, сыны Ізраэля таксама плакалі і наракалі: «Хто дасць нам наесціся мяса?
і, усхваляваўшыся, яны казалі: «Лепш бы мы загінулі разам з братамі нашымі перад Госпадам!
І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Егіпта, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады; душа наша ўжо гадзіцца гэтай нягоднаю ежаю».
Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»
І адчыніў ён пашчу сваю ў блюзненнях на Бога, каб блюзніць на імя Яго, і палатку Яго, і на тых, што жывуць у небе.