Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 74:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але ж Бог — наш цар спрадвеку, учыніў Ён збаўленні пасярод зямлі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 74:12
13 Крыжаваныя спасылкі  

Бо яны не сваім мячом завалодалі зямлёю і не іх плячо збавіла іх, а Твая правіца, і плячо Тваё, і святло аблічча Твайго, бо Ты іх узлюбіў.


узваж на голас клічу майго, Валадару мой і Божа мой! Бо я малю Цябе, Госпадзе:


Бо Госпад наш суддзя. Госпад заканадаўца наш, Госпад валадар наш; Ён збавіць нас.


І сказаў Ён: «Напэўна, гэта Мой народ, сыны, якія Мяне не падмануць! І стаў Я ім Збаўцам».


А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.


Ці ж не Ты спрадвеку, Госпадзе, Божа мой, Святы мой, Які не памрэш? Госпадзе, Ты на суд прызначыў яго; Скала мая, Ты на пакаранне паставіў яго.


“І народ, у якога будуць яны нявольнікамі, Я Сам асуджу, – сказаў Бог, – і пасля таго выйдуць яны і будуць служыць Мне на гэтым месцы”.


І ён выстаўляў на смерць жыццё сваё, і забіў філістынца, і Госпад даў вялікую перамогу ўсяму Ізраэлю; ты сам бачыў гэта і цешыўся: такім чынам, чаму ты грашыш супраць нявіннай крыві, хочучы забіць Давіда, які не мае віны?»