Бо крыжавіна мая напоўнілася ліхаманкай, і няма нічога здаровага ў маім целе.
бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім.
І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
Уздыханні мае апярэджваюць хлеб мой, і быццам бурлівыя воды стагнанні мае.
Нутро маё кіпіць несупынна; нахлынулі на мяне дні пакуты.
Хадзіў я з агідным абліччам, без суцяшэння, падымаючыся ў грамадзе, крычаў.
Калі я маўчаў, састарэлі косці мае ад стагнання майго цэлы дзень.
Усе рыкаем, быццам мядзведзі, і, як галубы, гуркочам. Чакаем законнасці, а яе няма, збаўлення, але яно ад нас далёка.