Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
ПСАЛТЫР 15:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) нікчэмным лічыцца перад ім злачынца, аднак тых, што баяцца Госпада, ён услаўляе; хто прысягае, хоць і не на карысць сваю, і не адмаўляецца; Біблія (пераклад А.Бокуна) які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі. |
Узбунтаваўся ён таксама супраць Набукаданосара, якому прысягнуў Богам быць верным, і зацвярдзеў ён каркам сваім і сэрцам, каб не навярнуцца да Госпада, Бога Ізраэля.
Усе паслугачы цара, якія былі ў брамах палаца, укленчвалі і давалі паклон перад Аманам; бо так загадаў цар адносна яго. Толькі адзін Мардахэй не кленчыў і не кланяўся яму.
Вочы мае — да верных зямлі, каб сядзелі яны побач са мной. Хто ходзіць шляхам беззаганным, той будзе мне служыць.
Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
Дык яны ставіліся да нас з вялікай пашанай і, калі мы адплывалі, далі нам усяго, у чым мы мелі патрэбу.
Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, бо любім братоў; хто не любіць брата, той трывае ў смерці.
І, убачыўшы яе, раздзёр ён адзенне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая, ламаючы, ты зламала мяне! І ты ў ліку тых, якія турбуюць мяне! Адчыніў я вусны мае Госпаду і не змагу вырачыся гэтага».