ПСАЛТЫР 144:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) валы нашы тлустыя. Няма абрушаных агароджаў і праходаў, няма голасу на вуліцах нашых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Валы нашыя няхай будуць тлустыя, няхай ня будзе ані вылому, ані страты, ані ляманту на плошчах нашых! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў. |
Буду радавацца з Ерузаліма і буду цешыцца з Майго народа і не пачуецца ў ім больш голас плачу і голас наракання.
Калі выйду ў палі, — вось, там забітыя мечам! І калі ўвайду ў горад, — вось, там замучаныя голадам! Нават прарок і святар ходзяць па зямлі, нічога не разумеючы”».
«Смутак ахапіў Юдэю, і брамы яе поўныя жалобы, пахіліліся сумна да зямлі, ды падымаецца галашэнне Ерузаліма.
Я дам супакой на межах вашых, і будзеце вы спаць і не будзе каму вас палохаць. Я прыму дзікіх звяроў, і меч не пройдзе па зямлі вашай.
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
Дасць Госпад, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямю шляхамі ўцякуць ад аблічча твайго.
Выбралі яны сабе багоў новых; тады прыйшла вайна ў брамы. Не з’явіліся ані шчыт, ані дзіда ў сарака тысяч Ізраэля.
І калі ізраэльцы сеялі збожжа, то прыходзілі мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх,
І быў вельмі прыніжаны Ізраэль мадыянцамі. І пачалі Ізраэльцы клікаць Госпада і прасіць
А ізраэльцы, што жылі на другім баку раўніны і на тым баку Ярдана, убачыўшы, што войска Ізраэля ўцякло і што загінулі Саўл і сыны яго, пакінулі свае гарады і паўцякалі. І прыйшлі філістынцы, і абжыліся там.