Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 119:130 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 119:130
17 Крыжаваныя спасылкі  

НУН. Паходня для ног маіх — слова Тваё і святло сцежкі маёй.


Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.


Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.


Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.


каб простым людзям прыдаць кемлівасці, юнаку — ведаў і развагі.


бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,


Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.


каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.


для няверуючых, якім бог гэтага свету засляпіў розум, каб не заззяла ім святло дабравесця славы Хрыста, Які ёсць вобраз Бога.


Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.


Прытым мы маем найпэўнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, трымаючыся яго, як светача, які свеціць у цёмным месцы аж пакуль развіднее, і зорка ранняя ўзыдзе ў сэрцах вашых.