Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх.
ПСАЛТЫР 106:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыгарнуліся яны да Баал-Пэгора, і з’елі ахвяры мёртвых. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны далучыліся да Баал-Пэгора, і елі ахвяры мёртвых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхніх. |
Не заключай пагаднення з людзьмі гэтых земляў, каб, калі будуць яны распуснічаць са сваімі багамі і складаць ім ахвяры, не запрасіў цябе хто-небудзь і каб ты не еў ахвяры іх.
«Як вінаград у пустыні, знайшоў Я Ізраэля: як на першы фрукт фігавага дрэва на пачатку яго, глядзеў Я на бацькоў вашых. Але яны прыйшлі да Баал-Пэгора і пасвяціліся бессаромнасці, і сталіся агідныя, як тое, што палюбілі.
І сказаў Майсей суддзям Ізраэля: «Хай кожны з вас заб’е блізкіх сваіх, якія прыляпіліся да Баал-Пэгора».
Ці ж не яны за намовай Балаама псавалі сыноў Ізраэля і нявернымі зрабілі вас перад Госпадам праз Пэгора? Таму і знішчаны быў народ Госпадаў.
Ахвяры складалі яны дэманам, а не Богу, багам, якіх не ведалі; з’явіліся яны, новыя і невядомыя, якім не пакланяліся бацькі іх.
Вочы вашы бачылі ўсё, што зрабіў Госпад супраць Баал-Пэгора, як Ён вынішчыў сярод вас усіх паслядоўнікаў яго.
Ці не хапае вам граху з Пэгора, і пляма гэтага злачынства захоўваецца на нас аж да сённяшняга дня, і пакаранне сышло на супольнасць Госпадаву?
Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых, каб елі ахвяраванае балванам і займаліся распустай.