Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПЕСЬНЯ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Зубы твае — як статак стрыжаных авечак, якія выходзяць з купальні: у кожнай пара ягнят, і няплоднай між іх няма.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятак, і няплоднай няма сярод іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

твае зубы - як стрыжаныя авечкі, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай;

Глядзіце раздзел



ПЕСЬНЯ 4:2
10 Крыжаваныя спасылкі  

Не будзе выкідашаў і бясплоднасці ў зямлі тваёй; і Я павялічу колькасць дзён іх.


«О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о якая прыгожая: вочы твае галубіныя пад вэлюмам тваім. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з гары Галаад.


Быццам стужка чырвоная — вусны твае, і мова твая салодкая; як паловы гранатавага яблыка — шчокі твае пад вэлюмам тваім.


Зубы твае — як статкі авечак, што выходзяць з купальні: усе з параю ягнят, і няплоднай між іх няма.


Адкрыліся словы Твае, і праглынуў я іх, і сталася слова Тваё мне на радасць ды на пацеху сэрца майго, бо прызывана імя Тваё нада мною, Госпадзе, Божа Магуццяў.


Калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.


Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо, калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веруючых.