НЭЭМІІ 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана: Біблія (пераклад А.Бокуна) І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклаў мне Бог мой на сэрца сабраць знакамітых і начальнікаў і народ, каб зрабіць перапіс. І знайшоў я радаводны перапіс тых, якія спачатку прыйшлі, і ў ім напісана: |
Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,
Памятай пра мяне, Божа мой, на карысць паводле ўсяго таго, што я зрабіў для гэтага народа.
Памятай, Божа мой, пра Тобію і Санабалата паводле такіх іх учынкаў, а таксама пра прарока Наадзію і іншых прарокаў, якія хацелі мяне напалохаць!
Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.
Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.