Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
НЭЭМІІ 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай пра мяне, Божа мой, на карысць паводле ўсяго таго, што я зрабіў для гэтага народа. Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро мне, пра ўсё, што я зрабіў для народу гэтага! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спамяні, Божа мой, на добрае мне ўсё, што я зрабіў дзеля народу гэтага. |
Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.
«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
Памятай дзеля гэтага пра мяне, Божа мой; ды не забывайся пра мае добрыя ўчынкі, якія зрабіў я ў доме Бога майго і ў службах Яго!
Таксама я загадаў левітам, каб ачысціліся і пайшлі пільнаваць брамы і святкаваць дзень суботні. І за гэта, такім чынам, памятай пра мяне, Божа мой, і будзь да мяне міласцівы паводле бязмежнай літасці Тваёй!
і для ахвяры з дроў у вызначаным часе і для пяршынь. Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро.
Помні пра нас, Госпадзе, у спагаднасці да Твайго народа наведай нас збаўленнем Тваім,
Хай жа радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе і кажуць заўсёды: «Хай узвялічыцца Госпад», — тыя, што любяць збаўленне Тваё.
Я бо ведаю намеры, якія маю адносна вас, — кажа Госпад, — намеры супакою, а не гора, каб даць вам будучыню і надзею.
І хто хаця б напіцца дасць кубак халоднай вады аднаму з гэтых найменшых толькі за імя вучня, сапраўды кажу вам: не страціць ён узнагароды сваёй».
Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы – Хрыстовы, сапраўды кажу вам: не страціць узнагароды сваёй.